From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны саюз маладых сацыялістаў (IUSY) — міжнародная маладзёжная арганізацыя, якая аб'ядноўвае маладзёжныя арганізацыі сацыялістычнай, сацыял-дэмакратычнай і лейбарысцкай накіраванасці з больш 100 дзяржаў. Беларусь у арганізацыі прадстаўлена маладзёжным крылом Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) «Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада».
Арганізацыя была створана ў 1907 годзе на ўстаноўчай канферэнцыі ў Штутгарце пад назвай Сацыялістычны інтэрнацыянал моладзі як маладзёжнае крыло Рабочага інтэрнацыянала. Першым прэзідэнтам СІМ з'яўляўся Карл Лібкнехт. У 1946 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, СІМ быў пераўтвораны ў Міжнародны саюз маладых сацыялістаў і стаў пад крыло Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.