Прыняты 16 снежня1966 года, уступіў у сілу 23 сакавіка1976 года. З’яўляецца міжнароднай дамовай і мае абавязковую сілу для 172 дзяржаў-удзельніц, станам на жнівень 2017 года[1]. Акрамя дзяржаў-удзельніц, пакт падпісаны яшчэ 7 краінамі[2]. Дакумент абавязвае паважаць грамадзянскія і палітычныя правы людзей, уключаючы права на жыццё, свабоду рэлігіі, свабоду слова, свабоду сходаў, выбарчыя правы, правы на належную прававую працэдуру, справядлівае судовае разбіральніцтва і гэтак далей[3]. Нагляд за выкананнем пакта ажыццяўляе Камітэт па правах чалавека ААН.
У змесце дакумента ўтрымліваюцца наступныя аспекты:
Артыкул 9 — права на свабоду і асабістую недатыкальнасць;
Артыкул 10 — права асоб, пазбаўленых волі, на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці;
Артыкул 11 — забарона пазбаўлення волі за даўгі;
Артыкул 12 — права на свабоднае перамяшчэнне і свабода выбару месцажыхарства;
Артыкул 13 — абмежаванне магчымасці высылкі замежнікаў;
Артыкул 14 — роўнасць перад судом, прэзумпцыя невінаватасці, забарона паўторнага асуджэння, права на перагляд асуджэння і іншыя працэсуальныя правы;
Артыкул 15 — забарона крымінальнага пакарання за дзеянні, якія не прызнаваліся злачыннымі падчас іх здзяйснення;
Артыкул 16 — права на прызнанне правасуб’ектнасці;
Артыкул 17 — забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, недатыкальнасць жылля, таямніца карэспандэнцыі і абарона ад незаконных замахаў на гонар і рэпутацыю;
Артыкул 20 — забарона прапаганды вайны і выступаў на карысць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай нянавісці, якія ўяўляюць сабой падбухторванне да дыскрымінацыі, варожасці або гвалту;
Артыкул 21 — свабода сходаў;
Артыкул 22 — свабода асацыяцый;
Артыкул 23 — права на ўступленне ў шлюб;
Артыкул 24 — правы дзяцей;
Артыкул 25 — права прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў, галасаваць і быць абраным;
Артыкул 26 — роўнасць перад законам, забарона дыскрымінацыі;
Артыкул 27 — правы этнічных, рэлігійных і моўных груп.