![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/M%25C3%25A4mmi-2.jpg/640px-M%25C3%25A4mmi-2.jpg&w=640&q=50)
Мямі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мямі (фінск.: Mämmi) — традыцыйная фінская велікодная страва. Гатуецца з жытняй мукі і соладу з даданнем солі і цукру. Кашу на працягу некалькіх гадзін пякуць у печы пры нізкай тэмпературы. Мямі ўтрымоўвае шмат бялку, валокнаў і мікраэлементаў, у прыватнасці, жалеза — малакаларыйная страва. Ядуць звычайна халодным з вяршкамі, цукрам або ванільным крэмам.