![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Map_showing_the_percentage_of_Jews_in_the_Pale_of_Settlement_and_Congress_Poland%252C_The_Jewish_Encyclopedia_%25281905%2529.jpg/640px-Map_showing_the_percentage_of_Jews_in_the_Pale_of_Settlement_and_Congress_Poland%252C_The_Jewish_Encyclopedia_%25281905%2529.jpg&w=640&q=50)
Мяжа аселасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяжа аселасці — у Расійскай імперыі з 1791 па 1917 год (фактычна па 1915 год) — граніца тэрыторыі, за межамі якой забаранялася пастаяннае пражыванне яўрэям (то бок іўдзеям, за выключэннем некалькіх катэгорый, у якія ў розныя часы ўваходзілі, напрыклад, купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай адукацыяй, адслужылыя рэкруты, рамеснікі, прыпісаныя да рамесных цэхаў, караімы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Map_showing_the_percentage_of_Jews_in_the_Pale_of_Settlement_and_Congress_Poland%2C_The_Jewish_Encyclopedia_%281905%29.jpg/640px-Map_showing_the_percentage_of_Jews_in_the_Pale_of_Settlement_and_Congress_Poland%2C_The_Jewish_Encyclopedia_%281905%29.jpg)
Абмежаванне ўзнікла па ўказе Кацярыны II 1791 года (пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай), калі да Расійскай імперыі адыйшлі, разам з тамтэйшым мясцовым насельніцтвам, яе заходнія тэрыторыі), як тэрыяторыя Расіі, дзе дазвалялася сяліцца і гандляваць яўрэям. Гэтая мяжа ахоплівала адмыслова агавораныя населеныя пункты гарадскога тыпу (мястэчкі, у сельскай мясцовасці пражыванне таксама не дазвалялася) значнай часткі Царства Польскага, Літвы, Беларусі, Бесарабіі, а таксама часткі тэрыторый сучаснай Украіны, якая была размешчана ў паўднёвых губернях Расійскай імперыі.