![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Possible_definitions_of_the_boundary_between_Europe_and_Asia.png/640px-Possible_definitions_of_the_boundary_between_Europe_and_Asia.png&w=640&q=50)
Мяжа Еўропа-Азія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяжа паміж часткамі свету Еўропай і Азіяй часцей за ўсё праводзіцца па ўсходняй падэшве Уральскіх гор і Мугаджарах, рацэ Эмбе, затым па паўночным беразе Каспійскага мора, па Кума-Манычскай ўпадзіне і Керчанскім праліве[1][2][3]. Агульная працягласць мяжы па тэрыторыі Расіі складае 5524 км (з іх уздоўж Уральскага хрыбта 2000 км, па Каспійскім моры 990 км).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Possible_definitions_of_the_boundary_between_Europe_and_Asia.png/640px-Possible_definitions_of_the_boundary_between_Europe_and_Asia.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Europe-Asia_border_%28geographic%29.png/640px-Europe-Asia_border_%28geographic%29.png)
Некаторыя крыніцы выкарыстоўваюць іншы варыянт вызначэння мяжы Еўропы — па водападзелу Уральскага хрыбта, рацэ Урал і водападзелу Каўказскага хрыбта[4][5][6].
Сам факт вылучэння Еўропы — вынік не столькі логікі і геаграфічнай абумоўленасці, колькі гісторыі.