адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мя́дзельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Мядзел (не ўваходзіць у склад).
Мядзельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 45 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мядзел (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 26 снежня 1995 |
Дата скасавання | 17 лістапада 1959 |
Насельніцтва (2019) | 1 360 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1797 |
Паштовыя індэксы | 222380 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мядзел. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баярскага, Някасецкага і Лук’янавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Дзягільскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца[2]. 17 лістапада 1959 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Мядзельскага пассавета[3].
З 20 студзеня 1960 года Мядзельскі пассавет у складзе Мінскай вобласці. 26 снежня 1995 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мядзельскага пассавета, утвораны Мядзельскі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Мядзел. Станам на 1997 год у склад Мядзельскага сельсавета ўваходзілі 25 вёсак і 1 хутар. 18 лістапада 1998 года Мядзел атрымаў статус горада. 29 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лацвянскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты і Шалкоўшчына)[4]. 10 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Гарані і Садоўшчына[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1735 чалавек[6], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 1360 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.