Мядзвядскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мірскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мядзвя́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мірскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікая Мядзвядка.
Хуткія факты Мядзвядскі сельсавет, Краіна ...
Мядзвядскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Мірскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікая Мядзвядка |
Дата ўтварэння | 17 лістапада 1948 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 17 лістапада 1948 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР шляхам разбуйнення Жухавіцкага сельсавета, у склад сельсавета ўвайшлі вёскі Вялікая Мядзвядка, Малая Мядзвядка, Хлюпічы, пасёлкі Берасцянка, Дунчыцы, Самотны, Светлікі і Хамічы[1].
З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жухавіцкага сельсавета[2].