Мышоўкі (Sicista) — род грызуноў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела да 10 см, хваста да 16 см, маса да 28 г. Падобныя да мышэй. Канечнасці пяціпальцыя, заднія падоўжаныя. Здольныя рабіць скачкі даўжынёю да 4 м.
Адрозніваецца 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Жывуць у лясной, лесастэпавай і стэпавай зонах, у гарах — да вышыні 3000 м. Селяцца ў норах, паваленых дрэвах, пнях. Актыўныя на змярканні і ноччу. Зіму праводзяць у спячцы. На Беларусі сустракаецца мышоўка лясная.
Пераважна расліннаедныя, часам кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Нараджаюць да 8 дзіцянят 1—2 разы за год.
- Самусенка Э. Мышоўкавыя // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.