Муху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́ху (таксама вядомы як Маон, Мухумаа; эст.: Muhu) — трэці па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа і Хіюмаа агульнай плошчай 198 (204[1]) км². З'яўляецца часткай Маандзундскага архіпелага Балтыйскага мора.
Хуткія факты Муху, Характарыстыкі ...
Муху | |
---|---|
эст. Muhu | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 198 км² |
Насельніцтва | 1 918 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 9,69 чал./км² |
Размяшчэнне | |
58°36′ пн. ш. 23°15′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Маанзундскі архіпелаг |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вышыні да 24[1] м. Як і суседнія астравы, Муху малаўрадлівы, бо складзены галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладаннямі антрапагена. Глебы друзавыя і пясчаныя. Маюцца хваёвыя лясы, а па берагах зараснікі трыснягу.
Асноўныя гаспадарчыя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. На ўсходнім беразе вострава знаходзіцца порт Куйвасту.
Насельніцтва вострава — 1918 чалавек (2010). На востраве нарадзіўся эстонскі пісьменнік Ааду Хінт.