Мумбаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мумба́і (ранейшая назвай: Бамбей; на маратхі: मुंबई, англ.: Mumbai) — сталіца індыйскага штату Махараштра. Горад знаходзіцца на востраве Сальсет і ўзбярэжжы Аравійскага мора, злучаных шматлікімі мастамі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Паводле апошніх звестак насельніцтва горада налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасці насельніцтва гэта шосты ў свеце горад. Разам з гарадамі-спадарожнікамі Мумбаі ўтварае гарадскую кангламерацыю. Порт горада з'яўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча горада — 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.
Мумбаі адначасова з'яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбейская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацый і фірм. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі не толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе змяшэнню самых розных культур, рэлігій і моў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён з'яўляецца цэнтрам індыйскай кінематаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасць фільмаў у свеце.
Індыйская назва горада паходзіць ад імені індыйскай багіні Mumba. У XVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца Bom Bahia, што азначае Добры заліў. Пасля заваявання Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная змена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбей» усё яшчэ ўжываецца па ўсім свеце.