![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Esta%25C3%25A7%25C3%25A3o_da_Luz.jpg/640px-Esta%25C3%25A7%25C3%25A3o_da_Luz.jpg&w=640&q=50)
Музей партугальскай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].
Музей партугальскай мовы | |
---|---|
парт.: Museu da Língua Portuguesa | |
![]() Станцыя Луз, будынак музея | |
Заснаваны | 20 сакавіка 2006 |
Месцазнаходжанне | Сан-Паўлу |
Наведвальнікі | 580 000[1] (2006) |
Адрас | Praça da Luz, s/n, Luz, São Paulo - 01120-010 |
Дырэктар | Антоніа Сартыні |
museudalinguaportuguesa.org.br | |
![]() |
Мэтай музея з’яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.
- Інтэрактыўныя панэлі музея, якія дазваляюць атрымаць інфармацыю пра развіццё мовы
- Глядзельная зала
- Карта дыялектаў
- Дыяграма буйных моўных сем'яў свету
- Вялікая галерэя фатаграфій на экране ў 106 метраў.