From Wikipedia, the free encyclopedia
Музей гісторыі горада Брэста — музей у Брэсце, размешчаны ў будынку па адрасе вуліца Леванеўскага, 3.
Быў адкрыты 25 ліпеня 1998 года, у дні святкавання дня горада. Выставачная плошча — каля 200 м². Спачатку ён быў філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, з 1 студзеня 2007 года — структурнае падраздзяленне аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама. Штогод тут праводзіцца 250—300 экскурсій.
У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлена каля 800 экспанатаў, якія распавядаюць аб гісторыі горада, пачынаючы з яго заснавання ў 1019 годзе і да 1939 года. Гэта дакументы, зброя, макеты, карты і планы горада, паштоўкі і фатаграфіі з яго відамі, прадметы побыту. Сярод іх ёсць нямала рарытэтных экспанатаў. Напрыклад, падлогавы гадзіннік, выраблены ў Брэст-Літоўску ў 1767 годзе нямецкім майстрам, скарб манет салідаў, датуемы другой паловай ХVII стагоддзя, як мяркуецца адчаканеных Брэсцкім манетным дваром (1665—1666 гг.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.