Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» — філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Размяшчаецца ў гістарычным будынку XX ст. па вуліцы вул. Леніна, 39. Адкрыты 4 лютага 1989 г. у г.Брэст як пастаянная выстаўка Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, з 01.01.1998 г. яго філіял. Адзіны ў Беларусі музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя брэсцкімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.
Хуткія факты Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Профіль ...
Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» | |
---|---|
Профіль | мастацкі |
Заснаваны | 1989 |
Падпарадкаванасць | Брэсцкі абласны краязнаўчы музей |
Месцазнаходжанне | г. Брэст, вул. Леніна, 39, 224646 |
Памеры фонду | 3852 |
Агульная плошча | 570 |
Выставачная плошча | 259 |
Адкрыты | 10.00–18.00, акрамя панядзелка і аўторка |
values.brest.museum.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць