From Wikipedia, the free encyclopedia
Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны — музейны комплекс створаны на падставе рашэння Аршанскага гарвыканкама ад 10.12.1993 г. і Віцебскага аблвыканкама ад 20.04.1994 г. Музейны комплекс з'яўляецца навукова-даследчай і асветніцкай установай культуры, якая выконвае функцыі навуковага, культурна-адукацыйнага, выхаваўчага і метадычнага цэнтра музейнай справы г. Орша і Аршанскага раёна. Асноўнай мэтай комплексу з'яўляецца навуковае камплектаванне, вывучэнне, экспанаванне, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. 3 2007 г. узначальвае яго І.У. Ліпінская.
Асноўны фонд музейнага комплексу і яго філіялаў (2008) налічвае 28 671 адз. захоўвання, навукова-дапаможны –каля 4 тыс. адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў 2106 м², экспазіцыйна-выставачная плошча 1123 м2, плошча памяшканняў для захоўвання фондаў 220 м².
У склад комплексу на правах філіялаў уваходзяць:
Музейны комплекс валодае багатай калекцыяй каштоўных матэрыялаў, аб'яднаных у 35 калекцый. Гэта рэдкія і цікавыя прадметы і дакументы, якія адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю горада, расказваюць пра гераічныя падзеі, знакамітых людзей Аршаншчыны: пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.