Мост Шмырова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мост імя Шмырова — аўтадарожны мост з трамвайным рухам цераз раку Лучосу ў паўднёвай частцы горада Віцебска. Злучае праспект Чарняхоўскага і Зялёнагурскую вуліцу. Названы ў гонар аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі, Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова. Да вайны на месцы сучаснага моста існаваў жалезабетонны мост, які быў разбураны ў 1941 годзе. Цяперашні мост пабудаваны ў 1961 годзе. Рэканструяваны ў канцы 1990-х гадоў. Першапачаткова з'яўляўся жалезабетонным арачным мостам, пры рэканструкцыі да аркі па баках былі дададзеныя металічныя фермы.
Хуткія факты Мост Шмырова, Перасякае ...
Мост Шмырова | |
---|---|
Каардынаты: 55°09′55″ пн. ш. 30°11′29″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Лучоса |
Месца размяшчэння | |
![]() |
Закрыць