Морэснэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Морэснэт (Морнэ), Нейтральны Морэснэт, Нейтральнае Морнэ (Moresnet) — нейтральная тэрыторыя, плошчай каля 3,5 квадратных кіламетраў, існаваўшая паміж 1816 і 1919 гадамі, з той нагоды, што суседнія дзяржавы не маглі пагадзіцца, каму яна павінна належаць. Таму яны пагадзіліся кіраваць гэтай тэрыторыяй, падзяліўшы ўладу над ёй. Гэтая тэрыторыя знаходзілася на адлегласці каля 7 км на паўднёвы захад ад Ахена, у паўднёвым кірунку ад Валсерберга, дзе зараз сыходзяцца межы Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў.
Назва мае розныя вымаўленні, паколькі сама па сабе яна — французскага паходжання, аднак насельніцтва дзяржавы вымаўляла яе ў адпаведнасці з нямецкімі або нідэрландскімі нормамі.