From Wikipedia, the free encyclopedia
Мора Крызісаў (лац.: Mare Crisium) — месяцавае мора, размешчанае на паўночны ўсход ад Мора Спакою, на бачным боку Месяца. Басейн крызісаў утварыўся ад 4,55 да 3,85 млрд гадоў таму. Мора мае дыяметр 418 км[1], плошчу 137000 км². У яго вельмі плоскае дно, акружанае маршчыністым колцавым хрыбтом. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 17°00′ пн. ш. 59°06′ у. д.17,0° пн. ш. 59,1° у. д.G[1]. На поўдні размешчаныя часткова пахаваныя пад адкладамі пароды кратэры[2].
22 жніўня 1976 савецкім зондам «Луна-24» на Зямлю быў паспяхова дастаўлены ўзор грунту з Мора Крызісаў[3].
Да паўночны ўсход ад Мора Крызісаў знаходзіцца Мора Змяі[4]. Мора Крызісаў з'яўляецца месцам крушэння ў 1969 годзе касмічнага апарата «Луна-15».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.