Морацкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Морач.
Морацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Морач |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 899 |
Плошча | 218,61 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Заастровіцкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Ёдчыцы, Кунцаўшчына, Лазавічы, Макраны, Цецеравец)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1750 чалавек[3], з іх 95,7 % — беларусы, 2,7 % — палякі, 1,0 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1899 чалавек[5].