Мешка II Ламберт (полск. Mieszko II Lambert, 990 — 10 мая 1034) — кароль Польшчы з 1025 па 1031 і з 1032 па 1034 г. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, сын Баляслава Храбрага і Эмнільды, дачкі лужыцкага князя Дабраміра.
Мешка II Ламберт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mieszko II Lambert | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул адноўлены | ||||||
Пераемнік | Безпрым | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Безпрым | ||||||
Пераемнік | Казімір I Аднаўляльнік | ||||||
Нараджэнне | 990[1][2][…] ці 990 | ||||||
Смерць |
11 мая 1034 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Баляслаў I Храбры | ||||||
Маці | Эмнільда Лужыцкая[d] | ||||||
Жонка | Рыкса Латарынгская[d][3] | ||||||
Дзеці | Казімір I Аднавіцель, Рыхеза Польская[d], Гертруда Польская, Баляслаў Запамятаваны і Агата Кіеўская[4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачатак кіраўніцтва
Мешка не быў старэйшым сынам Баляслава, але гэта не перашкодзіла яму атрымаць сталец у 1025 годзе, а два ягоныя браты Безпрым і Атон былі выгнаныя з Польшчы, і знайшлі сабе прытулак у Кіеве. Мешка стаў каралём у часы застоя палітыкі Польшчы, якая была вынікам праўлення яго бацькі. Польшча знаходзілася ў палітычнай ізаляцыі і была зняможана бясконцымі войнамі з суседзямі. Адначасова з гэтым узмацнілася царкоўная ды княжацкая апазіцыі да караля.
Новы кароль працягваў актыўную знешнюю палітыку свайго бацькі, чым выклікаў незадавальненне імператара Конрада II. Пытаючыся выйсці з палітычнай ізаляцыі, Мешка ў 1027 годзе вымушаны быў уступіць Венгрыі тэрыторыю Славакіі, што дало магчымасць заключыць польска-венгерскі саюз супраць імперыі. Адначасова кароль рашуча падавіў мяцеж заходнепаморскага князя Дытрыха і паскорыў хрысціянізацыю Памор’я і Куявіі.
Вайна з імперыяй
Пытаючыся адхіліць непазбежную нямецкую пагрозу супраць Польшчы, Мешка ў 1028 гозе здзейсніў паходы на Чэхію і Саксонію. У адказ на гэта у наступным годзе імператар Конрад II уварваўся ў Сілезію. Становішча пагоршылася ў 1031 годзе, калі Венгрыя заключыла мір з імператарам. У той жа час у Польшчу ўвайшло войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага, які падрымліваў падставы Безпрыма на польскі сталец. Пытаючыся выратаваць сваю пасаду Мешка аб’явіў аб адмове ад Лужыц і Маравіі, каб атрымаць падтрымку з боку імператара. Аднак нямецкі імператар адмовіўся і Мешка быў вымушаны бегчы ў Чэхію. Безпрым амаль без перашкод заняў польскі сталец.
Рэстаўрацыя
У 1032 годзе Мешка пры падтрымцы чэшскага войска здолеў вярнуць сабе пасаду караля Польшчы. Тым ня менш ў 1033 годзе на мерзебургскім з’ездзе імператарскіх князёў Мешка быў вымушаны пацвердзіць адмову Польшчы ад прэтэнзіі на Лужыцы і Маравію. 10 мая быў забіты, відаць, змоўшчыкамі з ліку польскіх феадалаў. Яго смерць пацягнула перыяд хаосу і бязладдзя ў Польшчы.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.