Металургія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Металургія — галіна матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў і сплаваў. Да металургіі адносіцца і практычнае прымяненне наяўных ведаў аб металах — ад здабычы сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. Да металургіі адносяцца:
- вытворчасць металаў з прыроднай сыравіны і іншых металаўтрымліваючых прадуктаў;
- атрыманне сплаваў;
- апрацоўка металаў у гарачым і халодным стане;
- зварка;
- нанясенне пакрыццяў з металаў;
- вобласць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў, інтэрметалідаў і сплаваў.