From Wikipedia, the free encyclopedia
Месіянскія псалмы — некаторыя псалмы кнігі Псалтыр, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання.[1]
Псалом | Псалтыр | Спасылка | Новы Запавет | Спасылка |
---|---|---|---|---|
2 | Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў; | (Пс. 2:7) | Ты Сын Мой: Я сёньня Цябе нарадзіў | (Дзеян. 13:33) |
8 | З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу | (Пс. 8:3) | з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу | (Мц. 21:16) |
8 | дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго; | (Пс. 8:5-6) | што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? Ня дужа Ты ўнізіў яго перад анёламі; славаю й гонарам увянчаў яго, і паставіў яго над дзеямі рук Тваіх; | (Яўр. 2:6-7) |
15 | бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне | (Пс. 15:10) | бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі Сьвятому Твайму пабачыць тленьне | (Дзеян. 2:27) |
21 | Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? | (Пс. 21:2) | Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў? | (Мф. 27:46) |
21 | ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму | (Пс. 21:9) | спадзяваўся на Бога: хай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму | (Мф. 27:43) |
21 | Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае | (Пс. 21:17) | калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу | (Ян. 20:25) |
21 | дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя | (Пс. 21:19) | падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя | (Ян. 19:24) |
44 | Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды — жазло царства Твайго | (Пс. 44:7) | трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды | (Яўр. 1:8) |
68 | бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне | (Пс. 68:10) | рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне | (Ян. 2:17) |
68 | І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне | (Пс. 68:22) | далі Яму піць воцату, зьмяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць... І адразу пабег адзін зь іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць | (Мц. 27:34,48) |
71 | і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; | (Пс. 71:11) | Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой | (Адкр. 21:24) |
88 | І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных, навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны. І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба. | (Пс. 88:28-30) | Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца. | (Лк. 1:32-33) |
109 | Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх | (Пс. 109:1) | Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх | (Мц. 22:44) |
109 | Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага | (Пс. 109:4) | Бо засьведчана: "Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка" | (Яўр. 7:17) |
117 | Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла | (Пс. 117:22) | камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых | (Мк. 12:10-11) |
117 | Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! | (Пс. 117:26) | дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях! | (Лк. 19:38) |
131 | Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім. | (Пс. 131:11) | і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго, | (Лк. 1:69) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.