Меро (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меро (англ.: Mayreau) — востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча — 4 км². Насельніцтва (2015 г.) — 271 чал.
Меро | |
---|---|
англ. Mayreau | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 км² |
Насельніцтва | 271 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 67,75 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°38′28,50″ пн. ш. 61°23′23,50″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Меро месціцца на падводнай вулканічнай платформе за 56 км на паўднёвы захад ад вострава Сент-Вінсент. Найвышэйшы пункт — 61 м над узроўнем мора. На поўдні вылучаецца замкнёная лагуна Салт-Пан. Ёсць 3 крыніцы прэснай вады. Клімат трапічны засушлівы.
Першыя насельнікі з’явіліся на Меро ў XVIII ст., аднак з-за неспрыяльных умоў жыхары некалькі разоў пакідалі востраў. У канцы XIX — пачатку XX ст. ён быў населены рыбакамі.
У 2003 г. на Меро з’явілася электрычнасць, пачалося будаўніцтва гасцёўняў для турыстаў. У нашы дні турызм з’яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Меро прыцягвае сваёй блізкасцю да запаведніка Табага-Кіс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.