Меланхолія (ад стар.-грэч.: μελανχολία «меланхолія», з μέλας «чорны, цёмны» + χολή «жоўць; гнеў») — тэрмін, які пазначаў да пачатку XX стагоддзя адзін з відаў псіхічных расстройстваў, што прыводзяць да непрыемных, балючых душэўных пакут.

Thumb
Меланхолія на гравюры А. Дзюрэра

Тэрмін быў прапанаваны яшчэ ў старажытнасці «бацькам медыцыны», грэчаскім урачом Гіпакратам. Слова перакладаецца з грэчаскага як «чорная жоўць». На працягу стагоддзяў прычынай меланхоліі лічыўся лішак у арганізме гэтай вадкасці. Энцыклапедычнае апісанне ўсіх відаў і праяў меланхоліі (так, як яна разумелася ў XVII стагоддзі) прыведзена ў аб'ёмным трактаце Роберта Бёртана «Анатомія меланхоліі» (1621).

У наш час замест паняцця «меланхолія» ў медыцынскіх мэтах выкарыстоўваецца тэрмін «дэпрэсія». Звычайна «меланхоліяй» завуць проста сумны, маркотны настрой.

Гл. таксама

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.