![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/A_surgical_mask_%25282017%2529.jpg/640px-A_surgical_mask_%25282017%2529.jpg&w=640&q=50)
Медыцынская маска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Медыцынская маска, таксама вядомая як хірургічная маска, працэдурная маска або проста маска для твару[1][2] — аднаразовы медыцынскі выраб, які закрывае рот і нос носьбіта, і які забяспечвае бар’ер для прамой перадачы інфекцыйных часціц ад носьбіта маскі да іншых людзей[3]. Таксама маска абараняе твар носьбіта ад буйных пырскаў[4].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/A_surgical_mask_%282017%29.jpg/640px-A_surgical_mask_%282017%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/CPMC_Surgery_%28412142792%29.jpg/640px-CPMC_Surgery_%28412142792%29.jpg)
Медыцынская маска бескарысная ў якасці абароны носьбіта ад удыхання бактэрыяльных і вірусных часціц. У якасці сродкаў індывідуальнай аховы ад небяспечных аэразоляў, у тым ліку бактэрый і вірусаў, павінны выкарыстоўвацца рэспіратары (англ.) (бел..
Найпрасцейшая хірургічная маска ўяўляе сабой марлевую павязку, якая закрывае рот і нос. Марля выкарыстоўвалася доўгі час з-за таннасці і ўстойлівасці да аўтаклававання. Сучасныя хірургічныя маскі з’яўляюцца аднаразовымі і вырабляюцца з нятканых сінтэтычных матэрыялаў (спанбонда).
Сучасная маска, як правіла, складаецца з фільтруючага слоя, які размяшчаецца паміж двума вонкавымі слаямі (трохслойныя маскі), а таксама гнуткай алюмініевай устаўкі, якая забяспечвае прыляганне маскі па форме носа[3]. Можа ўтрымліваць дадатковыя элементы ў залежнасці ад прызначэння, напрыклад дадатковы ўнутраны пласт з гідрафобнага матэрыялу і экран для абароны ад трапляння біялагічных вадкасцей (чатырохслойныя маскі), або спецыяльную плёнку для аховы ад запацявання акуляраў. Маска замацоўваецца на твары за кошт эластычных вушных завес або завязак.