From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «За выратава́нне тапе́льцаў» — дзяржаўная ўзнагарода СССР і Расійскай Федэрацыі.
Медаль «За выратаванне тапельцаў» | |||
---|---|---|---|
Медаль «За спасение утопающих» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За спасение утопающих» | ||
Краіна |
СССР Расія |
||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 16 лютага 1957 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Апошняе |
СССР: 20 мая 1991 Расія: да 1995 года |
||
Колькасць | каля 24 тыс.[1] | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адвагу на пажары» | ||
Малодшая | Медаль «За абарону Ленінграда» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 лютага 1957 года. Аўтар малюнка — мастак А. Ф. Шабалкоў.
Медалём узнагароджваліся работнікі выратавальнай службы і іншыя грамадзяне СССР, а таксама асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі СССР, за:
Медаль «За выратаванне тапельцаў» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адвагу на пажары».
Узнагароджанне адбывалася на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Палажэнне аб медалю змянялася ў 1967 і 1980 гадах.
Медаль «За выратаванне тапельцаў» круглая, дыяметрам 32 мм, вырабляецца з латуні з ужываннем аксідзіравання.
На аверсе медаля змешчана выява выратавальніка падчас буксіроўкі тапельца ў вадзе. Уздоўж верхняга краю медаля — надпіс «За спасение», у ніжняй частцы медаля — «утопающих».
На рэверсе медаля намаляваны серп і молат, ніжэй якіх — лаўровая галінка і надпіс «СССР». Медаль з абодвух бакоў акантаваны выпуклым борцікам.
У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучана з металічнай пяцівугольнай калодкай. З адваротнага боку калодкі — прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы. Калодка пакрыта шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з трыма па краях і адной пасярэдзіне падоўжнымі белымі палоскамі. Агульная шырыня стужкі 24 мм.
Апошняе ўзнагароджанне медалём у СССР адбылося 20 мая 1991 года.
У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль былога СССР, з аналагічнай назвай, застаўся ва ўзнагароднай сістэме Расіі[2]. Надпіс на рэверсе «СССР» была заменена на надпіс «РОССИЯ».
Узнагароджанні дадзеным медалём у Расійскай Федэрацыі ажыццяўлялася з 1992 па 1994 год. Было зроблена некалькі ўзнагароджанняў[3].
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 года № 442 медаль адсутнічае ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расіі[4], замест савецкага медаля быў уведзены расійскі медаль «За выратаванне гінучых».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.