From Wikipedia, the free encyclopedia
Мегера (стар.-грэч.: Μέγαιρα, «зайздросная») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] самая страшная з трох эрыній[2], багінь помсты, дачка Эрэба і Нюкты (або народжана Ноччу і Тартарам[3], або нарадзілася ад кропель крыві, якія лінулі пры пакладанні Урана.[4]).
Увасабленне зайздрасці і гневу. Малявалі яе ў выглядзе жудаснай жанчыны са змеямі замест валасоў, з выскаленымі зубамі і бізуном [5] у руках.
У пераносным значэнні — злая і сварлівая жанчына (не толькі ў беларускай, але і, напрыклад, фр.: mégère, італ.: megera). Імем Мегеры названы Euchloron megaera і астэроід (464) Мегера.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.