Маю
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маю (парт. Maio «май») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўднёвую групу астравоў Сатавенту. Агульная плошча 269 км². Насельніцтва — 8303 чал. (2010 г.).
Маю | |
---|---|
парт. Maio | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 269 км² |
Насельніцтва | 8 303 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 30,87 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°13′33″ пн. ш. 23°09′56″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў быў адкрыты партугальцамі 1 мая 1560 г. Некаторы час сталага насельніцтва на ім не было. Маю выкарыстоўваўся для ўтрымання коз. З XVII ст. вядзецца здабыча солі. Раней саляварні належалі прыватным асобам. Да адмены рабства яе здабычай і перапрацоўкай займаліся афрыканскія нявольнікі. Маю часцяком падвяргаўся нападам піратаў, але ваенныя ўмацаванні з’явіліся на ім толькі ў XIX ст.
Насельніцтва Маю ў 1940—2010 гг. | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1940 | 1950 | 1960 | 1970 | 1980 | 1990 | 2000 | 2010 |
2237 | 1924 | 2680 | 3466 | 4098 | 4969 | 6754 | 830 |
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф адрозніваецца разнастайнасцю. Цэнтральную і ўсходнюю часткі займаюць адносна невысокія скалістыя горы (фактычна, пагоркі). Найвышэйшы пункт — 436 м. Астатняя частка — раўнінныя Салёныя землі. На Маю захаваўся лясны масіў.
Асноўныя заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля і здабыча солі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.