From Wikipedia, the free encyclopedia
Маца́ (іўр.: מַצָּה маца́, мн. л. іўр.: מַצּוֹת мацо́т) — нацыянальная яўрэйская страва ў выглядзе прэснага сухога праснаку выпечанага цеста, якое складаецца толькі з мукі і вады.[1]
Маца | |
---|---|
іўр.: מצה ідыш: מצה | |
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гатуецца, паводле яўрэйскага абраду, да Песаха,[2] калі ўжыванне дражджавога хлеба забаронена. Выпякаецца на адмысловай жароўні па тыпе вафель, без алею паміж дзвюх распаленых металічных паверхняў.[3]
Мацу падаюць замест хлеба, а таксама перамолваюць у дробную муку, з якой потым пякуць тарты і печыва. Перамалотая маца можа быць дробнага і грубага памолу. У адрозненне ад лаваша маца ў гатовым выглядзе ўяўляе сабой шчыльную ломкую пласціну белага, мучнога колеру.
Для прадухілення закісання цеста пры выпечцы мацы выкарыстоўваюцца асаблівыя меры засцярогі. Напрыклад, паколькі заквасцы звычайна спрыяе падвышаная тэмпература вады, то ваду для мацы нарыхтоўваюць загадзя. Яшчэ адным сродкам барацьбы з закваскай з’яўляецца праколванне цеста, якое дазваляе выдаліць змешчаныя ў ім бурбалкі паветра. Увесь працэс выраба мацы да моманту выпечкі не павінен перавышаць 18 хвілін, інакш у цесце пачнецца працэс закісання, і маца зробіцца «хамецам ».
Маца таксама служыць зыходным прадуктам для прыгатавання іншых страў.
З дробленай мацы робяць велізарныя клёцкі «кнейдлах », звараныя ў булёне, яны становяцца вельмі пышнымі.
З кавалкаў наламанай мацы, размочанай у вадзе або малацэ, смажаць (як амлет) часам з цыбуляй і яйкам — «мацэбрай ».
З дробак той жа мацы пякуць аладкі «мацэлаткес» і «хрэмзлах».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.