![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Solidarity_with_the_people_of_Iran_%252852394248943%2529.jpg/640px-Solidarity_with_the_people_of_Iran_%252852394248943%2529.jpg&w=640&q=50)
Махса Аміні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Махса Аміні (21 верасня 1999, Секез, Іран — 16 верасня 2022) — іранская праваабаронца і змагарка за правы жанчын.
Махса Аміні | |
---|---|
сарані ژینا ئەمینی перс.: مهسا امینی | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | перс.: مهسا امینی[1] |
Дата нараджэння | 21 верасня 1999(1999-09-21)[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 2022(2022-09-16)[5][6] (22 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Сахарава (2023) |
![]() |
22-гадовая Махса Аміні з іранскага Курдыстана прыехала ў Тэгеран праведаць сваякоў. 13 верасня 2022 года яе затрымаў спецыяльны атрад паліцэйскіх, якія сочаць за выкананнем шарыяцкіх нормаў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку.
Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў пастарунку праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі з пастарунка моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб’яўлена 16 верасня.
Пасля пахавання да магілы Махсы Аміні ў горадзе Секез у іранскім Курдыстане сталі прыходзіць незадаволеныя людзі. Калі ў натоўпе пачуліся крыкі «Далоў дыктатара!», па пратэстоўцах адкрылі агонь на паражэнне, забіўшы і параніўшы некалькі чалавек. Гэта прывяло да масавых пратэстаў па ўсёй краіне.
19 кастрычніка 2023 года лаўрэатмі Прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», заснаванай Еўрапарламентам, сталі Махса Аміні і іранскі рух «Жанчына, жыццё, свабода».