Махатхір Махамад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Махатхір бін Махамад (малайск.: Tun Dr. Mahathir bin Mohamad, нар. 10 ліпеня 1925, Алар-Сетар) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Малайзіі, у 1981—2003 гг. чацвёрты прэм’ер-міністр краіны. Палітычны доўгажыхар, кар’ера якога доўжыцца ўжо больш за пяць дзесяцігоддзяў. У 2018—2020 гг. зноў прэм’ер-міністр, але ўжо ад апазіцыйнага альянсу «Надзея». Агулам займаў пасаду кіраўніка ўрада Малайзіі 24 гады. Яго лічаць аўтарам «эканамічнага цуду», які ператварыў сыравінную краіну ў перадавога экспарцёра высокатэхналагічнай прадукцыі.
Пры Махатхіры Малайзія стала адной з самых хуткарослых эканомік рэгіёну — такія краіны прынята называць «азіяцкімі тыграмі». Пачалася эпоха мегапраектаў — накшталт будаўніцтва вежаў-двайнят Петронас, міжнароднага аэрапорта Куала-Лумпур, хуткаснай аўтамагістралі Поўнач — Поўдзень, міжнароднага аўтадрома Сепанг. Хуткі эканамічны рост, які пачаўся ў 1980-я, працягнуўся да сярэдзіны 1990-х.
У 1997 годзе Махатхір быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй караля Фейсала.