From Wikipedia, the free encyclopedia
Матрыярхат, гінекакратыя — форма грамадства, у якім галоўная роля належыць жанчынам, асабліва маці сямейства гэтага грамадства. Матрыярхатам часам таксама завуць форму ўрада, сфарміраванага выключна з жанчын або ў якім дамінуюць жанчыны.
Праца Л. Г. Моргана «Старажытнае грамадства» на доўгія гады зацвердзіла пункт гледжання аб асобай стадыі ў развіцці чалавечага грамадства — мацярынскім родзе. Лічылася, што гэтую стадыю абавязкова прайшло ўсё чалавецтва. Сучасная навука не так катэгарычна. Так, дадзенаму сцверджанню супярэчыць этнаграфічны матэрыял. У прыватнасці, была звернута ўвага на тое, што пры аднолькавым узроўні развіцця некаторыя плямёны абарыгенаў Аўстраліі былі арганізаваны па мацярынска-родавым, а іншыя — па бацькоўска-родавым прынцыпе. Даволі пераканаўчым здаецца меркаванне, што род не меў значэння вытворчага калектыву, а існаваў галоўным чынам для рэгулявання шлюбных адносін. Пры гэтым род мог выступаць у мацярынскай альбо бацькоўскай форме ў залежнасці ад пэўных умоў, а не ад стадыі развіцця. Галоўнай жа эканамічнай ячэйкай грамадства з’яўлялася абшчына. Яна магла ўключаць прадстаўнікоў розных родаў. Практычна адкінута ў сучаснай навуцы і ідэя аб матрыярхаце (літар. «маці» і «панаванне», «улада»). Жанчына не займала пануючага становішча нават у мацярынскім родзе. На чале такога роду мог стаяць брат жанчыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.