From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастацтвазнаўства — комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць мастацтва (пераважна выяўленчае) і мастацкую культуру грамадства ў цэлым, асобныя віды мастацтва і іх стаўленне да рэчаіснасці, сукупнасць пытанняў формы і зместу мастацкіх твораў. Мастацтвазнаўства складаецца з тэорыі і гісторыі мастацтва, а таксама мастацкай крытыкі.
Першыя спробы стварыць тэорыю мастацтва прадпрымаліся яшчэ ў антычную эпоху, напрыклад, Платонам і Арыстоцелем. Сярод прац антычных вучоных сустракаюцца практычныя кіраўніцтвы па мастацтве (Вітрувій), і апісанні мастацкіх помнікаў (Паўсаній, Філастрат). Вялікі трактат па антычным мастацтве напісаў Пліній Старэйшы. Шэраг прац у гэтым кірунку з'явіўся ў эпоху Адраджэння. Галоўная вяха — «Жыццяпісы найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў» Джорджа Вазары.
Сістэматызаванае вывучэнне твораў мастацтва, якое прадугледжвае самастойная галіна навукі, з'явілася параўнальна нядаўна. Адной з першых па гэтым прадмеце стала праца І. Вінкельмана «Гісторыя мастацтва старажытнага свету». Каштоўны ўнёсак у развіццё гэтай навукі ўнеслі заходнееўрапейскія асветнікі XVIII ст. Дэні Дзідро, Г. Э. Лесінг і інш.
У XIX—XX стст. мастацтвазнаўства атрымала шырокае развіццё, у навуцы склаўся цэлы шэраг школ і кірункаў. Фундаментальныя даследаванні ў вобласці мастацтвазнаўства былі выкананы Вільгельмам Любке, Антонам Шпрынгерам, Карлам Верманам (Германія), Эжэнам Віёле-ле-Дзюкам, Гастонам Масперо (Францыя), Якабам Буркхартам (Швейцарыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.