![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Moscow%252C_Sovremennik_theatre_2019_03.jpg/640px-Moscow%252C_Sovremennik_theatre_2019_03.jpg&w=640&q=50)
Маскоўскі тэатр «Сучаснік»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі ордэна Пашаны дзяржаўны тэатр «Сучаснік» — тэатр у Маскве. Знаходзіцца ў Басманным раёне, па адрасе Чыстапрудны бульвар, дом 19А.
Хуткія факты Маскоўскі тэатр «Сучаснік», Заснаваны ...
Маскоўскі тэатр «Сучаснік» | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1956 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | 101000, г. Москва, Чистопрудный будьвар, дом 19/1 |
Архітэктар | Roman Klein[d][1] |
Сайт | sovremennik.ru |
![]() |
Закрыць
Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў заснаваны групай маладых акцёраў у 1956 годзе. У гады адлігі, выкрыцця культу асобы Сталіна ён стаў першым у СССР тэатрам, народжаным свабодным творчым аб'яднаннем групы аднадумцаў, якія здолелі адстаяць сябе як цэласны мастацкі калектыў. Заснавальнікамі тэатра былі Алег Мікалаевіч Яфрэмаў, Галіна Барысаўна Волчак, Ігар Уладзіміравіч Кваша, Лілія Талмачова, Яўген Еўсцігнееў, Алег Паўлавіч Табакоў, Віктар Сергачоў. Да іх далучыліся і іншыя выпускнікі школы-студыі МХАТ.