ВНУ ў Маскве From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева[1] (руск.: Российский государственный аграрный университет — МСХА им. К. А. Тимирязева) — вядучая і найстарэйшая аграрная вышэйшая навучальная ўстанова Расіі.
Расійскі
дзяржаўны аграрны ўніверсітэт – МСГА імя К. А. Ціміразева (ФДБАУ ВА РДАУ – МСГА імя К. А. Ціміразева) | |
---|---|
Міжнародная назва | Russian Timiryazev State Agrarian University |
Заснаваны | 1865 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Лукомец Вячаслаў Міхайлавіч |
Прэзідэнт | Уладзімір Майсеевіч Бавуцін |
Студэнты | 16712 |
Бакалаўрыят | 13054 |
Магістратура | 1485 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро |
м. Пятроўска-Разумоўская ~ 2км |
Юрыдычны адрас | Расія, 127550, г. Масква, вул. Ціміразеўская, 49 |
Узнагароды | |
Сайт | www.timacad.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поўнае назва: федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева» (скарочана, ФДБАУ ВА РДАУ — МСГА імя К. А. Ціміразева).
Акадэмія носіць імя вядомага навукоўца-фізіёлага раслін Клімента Аркадзьевіча Ціміразева і таму ў гутарковай мове выкарыстоўваюць назву: «Ціміразеўская акадэмія».
Знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства сельскай гаспадаркі.
Датай заснавання лічыцца 3 снежня 1865 года, калі выйшла распараджэнне аб адкрыцці Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. 25 студзеня 1866 года адбылося адкрыццё лекцый.
27 кастрычніка 1865 года зацверджаны Статут акадэміі. 3 снежня 1865 года абвешчана распараджэнне ўрада аб яе адкрыцці; адкрыты два аддзяленні — сельскагаспадарчае і лясное.
25 студзеня 1866 года прачытаны першыя лекцыі. З 1871 года пачалося выкладанне садаводства і агародніцтва.
Паводле новага Статуту ад 16 чэрвеня 1873 года акадэмія стала дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай. У 1878—1879 гадах у акадэміі быў арганізаваны лесагаспадарчы музей, закладзены лясны гадавальнік, на вопытным полі адкрылася метэаралагічная станцыя.
У 1889 годзе прыняты новы Статут, ліквідавана лясное аддзяленне, таксама зменена назва — Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія.
1 лютага 1894 года акадэмія была закрыта. У чэрвені 1894 года заснаваны Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1895—1898 гадах закладзены батанічны сад.
У 1917 года адноўлена назва — Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія, зменены статут і арганізацыйная структура, створаны новыя навучальныя планы і праграмы.
У снежні 1923 года зацвердажана новая назва Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева; навучанне было трохгадовым, існавала 3 факультэты: агранамічны, эканамічны і інжынерны.
У пачатку 1930-х гадоў на базе факультэтаў акадэміі створаны Гідрамеліярацыйны інстытут, Інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці, Інстытут рыбнай прамысловасці.
У 1941 годзе Сельскагаспадарчая акадэмія імя Ціміразева з’яўлялася вышэйшай навучальнай установай Наркамзема СССР і мела паштовы адрас: горад Масква, Новая шаша, дом 10.
У 1994 год годзе зацверджаны Статут і назва Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (МСГА). У 2001 годзе прыняты новы Статут акадэміі.
20 чэрвеня 2005 годзе акадэмія пераназвана ў Федэральную дзяржаўную адукацыйную ўстанову «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева» (ФДАУ ВПА РДАУ — МСГА імя К. А. Ціміразева).
11 верасня 2008 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1343 у мэтах захавання гісторыка-культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі ўніверсітэт уключаны ў Дзяржаўны збор асабліва каштоўных аб'ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі[2].
20 мая 2013 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі была распачата рэарганізацыя ўніверсітэта шляхам далучэння да яго федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны аграінжынерны ўніверсітэт імя В. П. Гарачкіна» і федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыродаўладкавання»[3].
4 красавіка 2014 года загадам Міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі № 15-у аб зацвярджэнні Змен і дадаткаў № 1 у Статут ФДБАУ ВПА РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны аграінжынерны ўніверсітэт імя В. П. Гарачкіна» і федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыродаўладкавання» далучаны да федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.