From Wikipedia, the free encyclopedia
Мар’ян Фа́льскі (польск.: Marian Falski; 7 снежня 1881, Нача, Ляхавіцкі раён — 1974, Варшава) — беларускі і польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы.
Мар’ян Фальскі | |
---|---|
польск.: Marian Falski | |
Дата нараджэння | 7 снежня 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1974[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мар’ян Фальскі скончыў Політэхнічны інстытут у Варшаве. У 1903-06 дзеяч Польскай партыі сацыялістычнай (ППС) . У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і С. Багушэўскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве. Падрыхтаваў да друку пераважную частку матэрыялаў: у канцы 1903 пераклаў на беларускую мову (пад псеўд. Янка Сваяк) «Янку-музыканта» Г. Сянкевіча, «Да свайго Бога» С. Жаромскага і апавяданне невядомага аўтара «Ведзьма»; таксама падрыхтаваў тэкст ананімнай адозвы «Царская гаспадарка», выкарыстаўшы для гэтага выдадзеныя ППС у Лондане беларускія агітацыйныя брашуры. У канцы 1904 разам з В. Іваноўскім удзельнічаў у напісанні першага «Беларускага лемантара» — буквара на беларускай мове. Адзін з заснавальнікаў Сацыялістычнай партыі Белай Русі (1904), ад імя якой на беларускай мове выдаваліся прапагандыскія адозвы. У 1907 быў зняволены ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1910 М. Фальскі выдаў польскамоўны лемантар «Навука чытання і пісання», які пазней шмат разоў удасканальваўся. У 1919-39 працаваў у Міністэрстве рэлігійных канфесій і народнай асветы Польшчы, пасля вайны — у Міністэрстве асветы. 3 1953 М. Фальскі ў Польскай акадэміі навук (ПАН), з 1954 прафесар, а з 1958 кіраўнік Лабараторыі структуры і арганізацыі асветы ПАН. Аўтар шматлікіх прац у галіне школьніцтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.