Марэн Мерсен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марэн Мерсен (таксама: Марын Мерсен; фр.: Marin Mersenne; 8 верасня 1588 — 1 верасня 1648) — французскі матэматык, фізік, філосаф і тэолаг, тэарэтык музыкі.
Хуткія факты Марэн Мерсен, Дата нараджэння ...
Марэн Мерсен | |
---|---|
Marin Mersenne | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1588(1588-09-08)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1648(1648-09-01)[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, матэматык, музыказнавец, тэарэтык музыкі, фізік, астраном |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Блез Паскаль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На працягу першай паловы XVII стагоддзя быў па сутнасці каардынатарам навуковага жыцця Еўропы, вёў актыўную перапіску практычна з усімі значнымі навукоўцамі таго часу. Гэтая перапіска мае велізарную навуковую і гістарычную каштоўнасць. Мерсен мае таксама значныя асабістыя навуковыя заслугі ў галіне матэматыкі, акустыкі і тэорыі музыкі.