Марыя Аляксееўна Львова-Бялова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́я Аляксе́еўна Льво́ва-Бяло́ва (25 кастрычніка 1984, Пенза, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч. Упаўнаважаны пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці з 27 кастрычніка 2021 года[1].
Марыя Аляксееўна Львова-Бялова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Мария Алексеевна Львова-Белова | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганна Юр’еўна Кузняцова[d] | ||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1984(1984-10-25) (39 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Мария Алексеевна Львова-Белова | ||||||
Веравызнанне | РПЦ і праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | палітык, грамадскі дзеяч і праваабаронец[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спецыяліст па сацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот, маладых дарослых з інваліднасцю і выпускнікоў дзіцячых дамоў.
Сенатар Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад выканаўчай улады Пензенскай вобласці (21 верасня 2020 — 10 лістапада 2021)[2][3]. Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі (2017—2019)[4].
Кіраўнік шэрагу дабрачынных праектаў — «Квартал Луі», «Дом Веранікі», «Новыя берагі», «Дом на Бярозаўскім» (да 2021 года).
З 16 чэрвеня 2022 года за падтрымку расійскай вайны супраць Украіны — пад санкцыямі Вялікабрытаніі, з 1 ліпеня — таксама і Аўстраліі, а з 23 жніўня — і Канады, акрамя таго, знаходзіцца ў санкцыйных спісах усіх краін Еўрасаюза і ЗША за высілкі па дэпартацыі дзясяткаў тысяч украінскіх дзяцей у Расію[5][6].
17 сакавіка 2023 года Міжнародным крымінальным судом у Гаазе быў выдадзены ордэр на арышт Львовай-Бяловай, разам з Уладзімірам Пуціным падазраванай у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей падчас расійскага ўварвання ва Украіну[7].