From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыянская ўпадзіна або Марыянскі жолаб — акіянічная ўпадзіна на захадзе Ціхага акіяна, якая з’яўляецца найглыбейшым з вядомых на Зямлі геаграфічных аб’ектаў. Названая паводле Марыянскіх астравоў, якія знаходзяцца паблізу.
Першыя даныя былі атрыманыя англійскім суднам «Чэленджар» у 1951 годзе, паводле справаздачы глыбіня была 10863 м. Па выніках вымярэнняў, праведзеных у 1957 годзе падчас 25-га рэйса савецкага навукова-даследчага судна «Віцязь», максімальная глыбіня ўпадзіны — 11022 м (удакладненыя даныя, першапачаткова паведамлялася глыбіня 11034 м). Цяжкасць вымярэння складаецца ў тым, што хуткасць гуку ў вадзе залежыць ад яе уласцівасцяў, якія розныя на розных глыбінях, таму гэтыя ўласцівасці таксама павінны быць вызначаны на некалькіх гарызонтах спецыяльнымі прыборамі (такімі, як батометр і тэрмометр), і ў значэнне глыбіні, паказанае эхалотам, заносіцца папраўка. Даследаванні 1995 г. паказалі, што глыбіня складае каля 10920 м, а даследаванні 2009 года — што 10971 м. Такім чынам, самая глыбокая кропка ўпадзіны, названая «безданню Чэленджэра» (анг. Challenger Deep) знаходзіцца далей ад узроўню мора, чым гара Эверэст — над ім.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.