From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыа Раата (італ.: Mario Roatta; 2 лютага 1887, Модэна — 7 студзеня 1968, Рым) — італьянскі ваенны дзеяч, адзін з ініцыятараў ваенных злачынстваў італьянскіх войск у Югаславіі супраць славенцаў[2][3].
Марыа Раата | |
---|---|
італ.: Mario Roatta | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1968[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал |
Камандаваў | Італьянскі экспедыцыйны корпус |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
14 верасня 1906 года скончыў Ваенную акадэмію Мадэны і атрымаў званне малодшага лейтэнанта пяхоты.
У званні штаб-афіцэра ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Пасля вайны быў італьянскім ваенным аташэ ў Варшаве, Хельсінкі, Рызе і Таліне, камандаваў 84-м пяхотным палком «Венецыя», з 1934 па 1936 гады ўзначальваў фашысцкую разведвальную службу.
У гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі камандаваў на баку фалангістаў італьянскім экспедыцыйным корпусам (са снежня 1936 года). У пачатку 1937 года ўдзельнічаў у пераможнай Малагскай аперацыі, аднак у Гвадалахарскай аперацыі пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад камандавання (працягнуў камандаванне дывізіяй «Флечас»).
Увайшоў у Арганізацыю выяўлення і падаўлення антыфашызму. Нягледзячы на тое, што ён не быў фармальным кіраўніком арганізацыі, Раата быў датычны да многіх злачынстваў. У 1939 годзе генерал на працягу некалькіх месяцаў працаваў італьянскім ваенным аташэ ў Берліне, а затым стаў намеснікам начальніка Генеральнага штаба сухапутных войск. У сакавіку 1941, падпарадкоўваючыся маршалу Радольфа Грацыяні, увёў італьянскія войскі ў Югаславію. Са студзеня 1942 года ён камандаваў 2-й італьянскай арміяй у Славеніі і Харватыі.
Раата камандаваў італьянскімі войскамі (пераважна 6-й арміяй) у шэрагу аперацый, уключаючы бітву на Нярэтве; таксама яму даручылі абарону Рыма ў 1943 годзе[4]. Працягваў праводзіць рэпрэсіі супраць антыфашыстаў[5][6].
У пасляваенны час хаваўся ў Іспаніі[3]. Вярнуўся на радзіму незадоўга да сваёй смерці.
Раата стаў адным з арганізатараў генацыду славенцаў у Другой сусветнай, выконваючы загады Беніта Мусаліні па «знішчэнні 500 тысяч славенскіх і харвацкіх варвараў у імя жыццяў 50 тысяч італьянцаў»[7][8].
Генерал асабіста падпісаў «Цыркуляр 3C», які фактычна дазваляў італьянскім салдатам здзяйсняць любыя дзеянні (нават супрацьпраўныя) супраць грамадзянскага насельніцтва акупаванай Славеніі[9][10]. Пры дапамозе нямецкай паліцыі італьянцы пачалі этнічныя чысткі на ўсёй акупаванай тэрыторыі[11]: пакаранні смерцю, захопы ў закладнікі, масавыя забойствы, ссылкі ў канцлагеры, спальванні вёсак. Загады прадпісвалася выконваць цалкам і не выяўляючы да каго-небудзь міласэрнасці[12], каб новыя тэрыторыі былі заселеныя італьянскімі каланістамі[13].
Ахвярамі бязмежжа з боку падначаленых Рааты сталі і харваты ў шэрагу рэгіёнаў[14].
Пры гэтым Раата свядома сабатаваў загад аб выдачы яўрэйскіх бежанцаў немцамі 1942 года[15][16]. 17 лістапада 1942 года пасля сустрэчы з Мусаліні ён адмяніў рашэнне аб выдачы. Усе яўрэйскія ўцекачы былі інтэрнаваныя ў агульны лагер і заставаліся пад аховай італьянскай арміі. Тым самым яны былі выратаваны ад знішчэння[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.