![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Marzipan_fruits_at_the_market.jpg/640px-Marzipan_fruits_at_the_market.jpg&w=640&q=50)
Марцыпан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцыпан (ст.-польск. marcypan, ад італ.: marzapane) — цестападобная маса, прыгатаваная з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам, а таксама кандытарскі выраб з гэтай масы.[1] Атрыманая маса добра фармуецца, з яе можна вырабляць цукеркі (з глазураваннем або без яго).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Marzipan_fruits_at_the_market.jpg/640px-Marzipan_fruits_at_the_market.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Mozartkugeln-Fuerst.jpg/640px-Mozartkugeln-Fuerst.jpg)
Калі замест міндаля выкарыстоўваюцца абрыкосавыя костачкі (радзей персікавых), кандытарскі прадукт называецца не марцыпанам, а персіпанам.
Мае прэснавата-салодкі смак і спецыфічны водар. Персіпан, у сваю чаргу, мае кіславата-салодкі смак.