![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/%25D0%259C%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2585%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%259C%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2585%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Марха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марха́ (руск.: Марха́[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).
Марха | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1181 км |
Басейн | 99 000 км² |
Расход вады | 360 м³/с (за 160 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Вілюйскае плато |
• Каардынаты | 66°09′01″ пн. ш. 111°19′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілюй |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Марха |
• Каардынаты | 63°27′54,36″ пн. ш. 118°54′18″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілюй → Лена → мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18030800412117400016906 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 1181 км, плошча вадазбору 99 тыс. км². Пачынаецца ва ўсходняй частцы Вілюйскага плато, цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. Упадае ў Вілюй у раёне сяла Марха. Высокае веснавое разводдзе і летне-асеннія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні (за 160 км ад вусця)[2] складае 360 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 12,309[2] км³/год. Ледастаў ад канца верасня — пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой перамярзае ў вярхоўі на 7 месяцаў, у нізоўі — на 5 месяцаў. Суднаходная вясной на 984 км да вусця ракі Далдын[3].
Асноўныя прытокі: Маркока (справа), Хання (злева). Сярод прытокаў: Дабаан, Чукука, Улахан-Тааннаах, Далдын, Лахаалаах, Чалбык, Бэс-Айалаах, Кюгюннюю, Сарык-Дэндэ, Мархара, Курунг-Юрэх, Даныра, Алын-Дабаан, Курунг-Юрэх, Накын, Бэс-Юрэх, Мастаах, Кырангда, Маар-Юрэх, Тарын-Юрэх, Таланда і інш.[3]