From Wikipedia, the free encyclopedia
Марскі транспарт — від воднага транспарту. Да марскога транспарту адносіцца любое судна, здольнае перамяшчвацца па воднай паверхні (мораў, акіянаў і прылеглых акваторый), а таксама проста знаходзіцца на плаву і выконваць пры гэтым пэўныя функцыі, звязаныя з перавозкай, перавалкай, захоўваннем, апрацоўкай розных грузаў; перавозкай і абслугоўваннем пасажыраў.
Марскім транспартам перавозіцца большая частка грузаў па ўсёй краіне. Асабліва гэта тэчыцца наліўных грузаў, такіх як сырой нафта, нафтапрадукты, звадкаваны газ і прадукты хімічнай прамысловасці налівам. Другое месца па аб'ёме перавозак марскім транспартам займаюць кантэйнеры. Судны-кантэйнеравозы выцеснілі з рынку ўніверсальныя судны, бо ў стандартны 20- ці 40-футавы кантэйнер можа быць змешчаны любы груз ад іголак да аўтамабіляў. Прытым час апрацоўкі такіх суднаў зніжаны ў дзясяткі разоў, дзякуючы ўніфікацыі транспартнай сістэмы ўсяго свету ў кантэйнерных перавозках. Немалую ролю адыгрывае механізаванне і інфармацыйнае забеспячэнне транспартных працэсаў.
Таксама да спецыялізаваных суднаў, якія прызначаны для перавозкі аднаго ці некалькіх відаў грузу, можна аднесці судны-аўтамабілявозы, рэфрыжэратарныя судны, жывёлавозы, цяжкавозы, навалачныя (балкеры), ліхтэравозы, буксірныя і да т.п.
У залежнасці ад задач і роду грузу, судны валодаюць адпаведнымі характарыстыкамі, якія адлюстроўваюць іх аўтаномнасць, грузападымальнасць, метады пагрузкі-выгрузкі, хуткасныя даныя; здольнасць супрацьстаяць пагодным умовам, абмежаванні па раёне плавання, здольнасць праходзіць Панамскім ці Суэцкім каналамі (panamax і handymax), захоўваць тэмпературныя і атмасферныя рэжымы грузавых трумаў.
У наш час марскі транспарт з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай транспартнай сістэмы.
Марскі транспарт і яго дзейнасць рэгулюецца як нацыянальнымі законамі, так і міжнароднымі нарматыўнымі дакументамі, канвенцыямі і правіламі, выкананне якіх строга кантралюецца з боку ўсіх краін-удзельнікаў, якія падпісалі гэтыя абавязацельствы.
Асабліва вялікая ўвага надаецца экалогіі і бяспецы мараплаўства. Улічваючы той аб'ём грузу, які можа перавезці адно судна за адзін раз, марскі транспарт нельга назваць павольным. Прыклад: 300000 тон сырой нафты за адзін раз можа быць перавезена з усходніх портаў Вялікабрытаніі ў адзін з портаў ЗША на ўсходнім беразе за дзесяць дзён. Буйныя кантэйнеравозы (да 5000 кантэйнераў), выходзячы з порта Ротэрдам (Нідэрланды), дасягаюць Шанхая (Кітай) за 18 дзён.
Перавагі:
Дастаўка грузаў марскім транспартам характэрна сваёй універсальнасцю, надзейнасцю і невысокім коштам. Такі спосаб перавозкі выбіраецца для зніжэння сабекошту транспартавання грузу. Марскі транспарт асабліва эфектыўны пры перавозцы вялікіх аб'ёмаў.
Недахопы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.