Марская свінка (Cavia porcellus) — грызун сямейства свінкавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Марская свінка |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Інфраатрад: | Hystricognathi | Надсямейства: | Свінкападобныя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cavia porcellus Linnaeus, 1758
|
Сінонімы |
---|
- Mus porcellus
- Cavia cobaya
- Cavia anolaimae
- Cavia cutleri
- Cavia leucopyga
- Cavia longipilis
|
|
Закрыць
Даўжыня цела ад 25 да 35 см і залежыць ад пароды. Хвост як правіла адсутнічае. Дарослы самец марской свінкі важыць 800—1500 г, а самка — 600—1200 г. Прыродная афарбоўка карычнева-шэрая, з больш светлым брушкам. Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лабараторных жывёл. Выведзена шмат парод, якія адрозніваюцца структурай, даўжынёй і афарбоўкай поўсці. Пароды свойскіх марскіх свінак падзяляюцца на групы: кароткапоўсцевыя (селфы, агуці і многія іншыя), даўгапоўсцевыя (шэлці, тэкселі, мерына і іншыя), шорсткапоўсцевыя (абісінцы, амерыканскія тэддзі, рэкс і г. д.), парода без поўсці (Болдуін, скініі). Будова цела хатніх марскіх свінак значна адрозніваецца ад будовы цела іх дзікіх братоў.