Марсельеза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марсельеза (фр.: La Marseillaise — «марсельская», «марселька») — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая стала спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а затым і ўсёй краіны. Першапачаткова Марсельеза называлася «Ваенны марш Рэйнскай арміі». Марш быў напісаны ўвечары 25 красавіка 1792 г ваенным інжынерам Клодам Жазефам Ружэ дэ Лілем, праз некалькі дзён пасля аб'яўлення рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Венгрыі». З гэтай песняй на вуснах 30 ліпеня таго ж года ў Парыж увайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён.
Марсельеза | |
---|---|
La Marseillaise | |
[la maʁsɛˈjɛz] | |
Аўтар слоў | Клод Жазеф Ружэ дэ Ліль, 1792 |
Кампазітар | Клод Жазеф Ружэ дэ Ліль, 1792 |
Краіна | Францыя |
Зацверджаны | 1795, 1879, 1944 |
Адменены | 1804, 1940 |
|
24 лістапада 1793 Канвент выбірае Марсельезу ў якасці дзяржаўнага гімна Францыі. Марсельеза перажыла розныя рэжымы і няміласць.
Пасля падзей 1848 года, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Еўропе, Марсельеза становіцца песняй рэвалюцыянераў па ўсім свеце: у Італіі, Польшчы, Венгрыі. Яна гучыць на палях бітваў і падчас Парыжскай камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забароненая рэжымам Вішы падчас Другой сусветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 зноў аб'яўляецца гімнам Францыі.