Мармелад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мармела́д — кулінарны прадукт, прыгатаваны з фруктаў, вараных з цукаром з даданнем пекціна і смакавых дадаткаў (можа лічыцца разнавіднасцю густога варэння). У англамоўных краінах слова англ.: marmalade азначае толькі варэнне з цытрусавых (асабліва з апельсінаў). У СССР у мармелад дадавалі інгрэдыенты, якія не маюць дачынення да садавіны (напрыклад, агар-агар).