Маргарыта Французская (герцагіня Савойская)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маргарыта Французская (фр.: Marguerite de France; 5 ліпеня 1523 — 15 верасня 1574) — французская прынцэса, дачка караля Францыска I, прадстаўніца дынастыі Валуа, герцагіня Берыйская з 1550 года, жонка герцага Савойскага Эмануіла Філіберта з 1559 года.
Маргарыта Французская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Marguerite de France | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Беатрыс Партугальская, герцагіня Савойская | ||||||
Пераемнік | Каталіна Аўстрыйская, герцагіня Савойская | ||||||
Нараджэнне |
5 чэрвеня 1523
|
||||||
Смерць |
15 верасня 1574 (51 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Валуа | ||||||
Бацька | Францыск I | ||||||
Маці | Клод Французская | ||||||
Муж | Эмануіл Філіберт[1] | ||||||
Дзеці | Карл Эмануіл I | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргарыта Французская нарадзілася 5 чэрвеня 1523 года ў замку гарадка Сен-Жэрмен-ан-Ле недалёка ад Парыжа. Яна была малодшай з сямі дзяцей караля Францыі Францыска I і яго жонкі Клод. Маці дзяўчынкі памерла, калі ёй быў усяго год.
Пазней Маргарыта была вельмі блізкая са сваёй цёткай Маргарытай Наварскай і жонкай старэйшага брата, Генрыха, Кацярынай Медычы.
У 1550 годзе Маргарыце быў падараваны тытул герцагіні Берыйскай.
У канцы 1538 года Францыск I і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V прыйшлі да рашэння аб шлюбе сына Карла — Філіпа і дачкі Францыска — Маргарыты. Але дамоўленасць нядоўга заставалася ў сіле, і шлюб быў скасаваны.
Пасля, трэцяй жонкай Філіпа стала пляменніца Маргарыты, дачка яе брата Генрыха, Елізавета Валуа.
Шлюб Маргарыты адбыўся толькі праз 20 гадоў. У 1559 годзе яна абвянчалася з герцагам Савойскім Эмануілам Філібертам. Нявесце ў той час было трыццаць шэсць гадоў, жаніху — трыццаць адзін.
Праз тры гады пасля вяселля нарадзілася іх адзінае дзіця — сын, якога назвалі Карл Эмануіл.
У 1585 годзе Карл Эмануіл ажаніўся з Каталінай Аўстрыйскай, дачкой Філіпа II Іспанскага і Елізаветы Валуа. У гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.