вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Маню́шкі (польск.: Moniuszkowie) — шляхецкі род герба «Крыўда».
У XVI — першай палове XVIII ст. род Манюшкаў належаў да ваколічнай шляхты. Яго прадстаўнікі пражывалі ў Бранскім павеце Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага і валодалі землямі ў ваколіцах вёсак Вялікія Манюшкі, Клявянка і Смагароўка[1].
Павелічэнне значэння роду прыпадае на XVIII ст. У матэрыялах, якія падаваліся родам падчас «разбору шляхты» і ў далейшым сталі падставай для апісання гісторыі фаміліі ў генеалагічнай літаратуры[2][3], сцвярджаецца, што першым яе прадстаўніком, які дасягнуў істотных пасад, быў Юзаф, які займаў урад бельскага падчашага. Аднак незалежнымі крыніцамі гэтыя звесткі не пацвярджаюцца[4][1].
Пры гэтым безумоўным стваральнікам магутнасці роду быў сын Юзафа вайсковы суддзя Станіслаў Манюшка, які ў канцы 1780-х гг. разам з яшчэ адным падляшскім шляхціцам Францішкам Оштарпам набыў у князя Міхала Казіміра Агінскага Смілавіцкае графства. Пачаткі яго кар’еры родавая легенда звязвала з нешчаслівымі сямейнымі абставінамі — нібыта з-за канфлікту з мачыхай юны Станіслаў пакінуў роднае Падляшша і выехаў у Вялікае Княства Літоўскае, дзе служыў пры дварах буйных паноў (у тым ліку, быў падкамісарам у маёнтках гетмана літоўскага і віленскага ваяводы князя Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі») і нядоўга займаўся адвакацкай практыкай[5][6][1].
Пасля набыцця Смілавічаў, якія і сталі галоўнай рэзідэнцыяй Манюшкаў на Меншчыне (іншая частка Смілавіцкага графства — Дукора — адышла да Оштарпаў), Станіслаў Манюшка працягваў актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці позняй Рэчы Паспалітай. Так, у 1792 г. разам з тым жа Францішкам Оштарпам ён быў уцягнуты ў канфлікт з расійскай ваеннай адміністрацыяй падчас дзеянняў Таргавіцкай канфедэрацыі[7][1].
У справе аб дваранскім паходжанні роду Манюшкаў падзеі XVI—XVIII стст. адлюстраваны лапідарна, дакументаў за гэты перыяд няма. Пасля зацвярджэння Герольдыяй Сената ў 1832 г. Манюшкі, як і ўсе легітыманаваныя роды, атрымалі права забраць з дваранскага сходу ўсе прадстаўленыя сямейныя дакументы, гэтай магчымасцю яны і скарысталіся[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.