Манумент Калумбу (Барселона)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манумент Калумбу (катал.: Monument a Colom, ісп.: Monumento a Colón або ісп.: Mirador de Colón) — манумент вышынёй 60 метраў, прысвечаны Хрыстафору Калумбу і размешчаны ў Барселоне (Каталонія) ля бульвара Рамбла. Манумент быў пабудаваны да Сусветнай выставы 1888 года і размешчаны ў тым месцы, куды Калумб вярнуўся са свайго першага падарожжа ў Амерыку. Манумент з'яўляецца напамінам, што Калумб наведваў каралеву Ізабелу I і караля Фердынанда II у Барселоне.
Хуткія факты Манумент Калумбу, Краіна ...
Помнік | |
Манумент Калумбу | |
---|---|
ісп.: Monumento a Colón | |
41°22′33″ пн. ш. 2°10′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гістарызм[d] і чыгунная архітэктура[d] |
Скульптар | Gaietà Buïgas i Monravà[d] |
Дата заснавання | 1 чэрвеня 1888 |
Вышыня | 57 ± 1 м |
Матэрыял | жалеза і бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць