Манастырскі статут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манастырскі статут — збор правілаў супольнага жыцця манахаў у манастырах, які можа змяшчаць таксама парадак правядзення богаслужэнняў. Узнікненне і развіццё манастырскіх статутаў цесна звязана са з'яўленнем Тыпіконаў, якія вызначаюць парадак правядзення царкоўных службаў. Сучасныя манастырскія статуты змяшчаць як правілы супольнага жыцця (дысцыплінарная частка, апісанне абавязкаў паводле послуху, павучанні па духоўным удасканаленні), так і літургічны раздзел.