![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Katharinenkloster_Sinai_BW_2.jpg/640px-Katharinenkloster_Sinai_BW_2.jpg&w=640&q=50)
Манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манасты́р, кля́штар[1] (грэч. monastērion «келля пустэльніка», польск.: klasztor) — рэлігійная суполка манахаў ці манашак у хрысціянстве (апроч пратэстантызму), індуізме, будызме, ісламе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Katharinenkloster_Sinai_BW_2.jpg/640px-Katharinenkloster_Sinai_BW_2.jpg)
Таксама: тэрыторыя, храм і ўсе будынкі, якія належаць такой суполцы. Манастыры маюць свае падвор’і, дзе вернікі займаюцца гаспадарчай і прамысловай дзейнасцю. Манастыры падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя.
У Старажытным Егіпце існавалі з сярэдзіны 1 тыс. да н.э. (культ Серапіса), у Індыі — з 2—1 тыс. да н.э.
У Рымскай імперыі хрысціянскі манаскі рух распаўсюдзіўся з IV ст. (Гл. таксама: кіновія). Першы хрысціянскі манастыр быў заснаваны Пахоміем на востраве на рацэ Ніл. Неўзабаве з’явіліся і жаночыя манастыры. Манастыры хутка распаўсюдзіліся, асабліва ва ўсходніх абласцях, і пачаткова, да Халкідонскага сабора (V ст.) існавалі незалежна ад біскупаў адпаведных епархій. У VI ст. ва Ўсходняй Рымскай імперыі было забаронена і пустэльніцтва.